Музеи

Характарыстыка музея

Назва музея: " ПТУШКІ БЕЛАРУСІ  І ПРАМЫСЛОВАЯ ПТУШКАГАДОЎЛЯ”

Назва навучальнай установы,у якой дзейнічае музей:

Дзяржаўная установа адукацыі "Краснадворскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа"

Паштовы адрас: 223732,аграгарадок Краснадворцы вул. Садовая 39А, Салігорскі раён, Мінская вобласць

Тэлефон: 27-75-49

Дата адкрыцця музея: 08.04.2016 г.

Кіраўнік музея: Мінько Вольга Міхайлаўна, настаўнік геаграфіі і біялогіі

Характарыстыка тэхнічнага стану музея

8 красавіка 2016 года ў Краснадворскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячым садзе-сяэдняй школе быў адкрыты  экалагічны музей (загад дырэктара школы ад 08.04.2016 года № 43). Музей прадстаўлены 2 асобнымі памяшканнямі, якія размешчаны ў розных збудаваннях, агульная іх плошча 179,2 кв. метры.

Пакой музея “Птушкі Беларусі” змешчаны ў будынку  школы ў асобным памяшканні, на першым паверсе,  плошчай 55,2  кв. метраў. Пад памяшканне музея адведзены адзін пакой добра асвечаны і праветрываемы.

Частка музея “Прамысловая птушкагадоўля” змешчана ў будынку дзіцячага сада ў асобным памяшканні, на першым паверсе,  плошчай 124 кв.  метры. Пад памяшканне музея адведзена 4 экспазіцыйныя пакоі добра асвечаныя і праветрываемыя.

Дакументацыя школьнага музея: пашпарт музея, кніга паступлення асноўнага фонда, кніга уліку экскурсій, папка планаў работы , сшытак «Водгукаў і прапаноў»

Агульны фонд музея налічвае 142 экспанаты асноўнага і 75 дадатковага фонда . Рэчы, якія прадстаўлены тут, маюць вялікую каштоўнасць: чучалы птушак і жывел.

Пералік раздзелау экспазіцыі з кароткім апісаннем

Сярод экспанатаў  часткі музея “Птушкі Беларусі” шырока прадстаўлены  чучалы птушак, экспазіцыі пабудаваны па прынцыпу блізкасці сямействаў  птушак і ў залежнасці ад асяроддзя іх пражывання, тут налічваецца 81 экспанат. У другой частцы музея “ Прамысловая птушкагадоўля” прадстаўлены чатыры экспазіцыіі, кожная ў асобным пакоі.  У першым пакоі  (S 15 м.кв.) маецца насценная экспазіцыя з  дыпломаў, узнагарод і фотакартк птушкафабрыкі; у другім пакоі (S54,5 м.кв.) –  прадстаўлены віды адамашненых птушак, цэнтральнае месца займае чучала страуса, есць насценная кампазіцыя з малюнкам самкі страуса, таксама для прыдання экспазіцыі яскравасці, тут маецца экспанат у выглядзе жанчыны, я кая корміць кур,  трэці пакой (S  12,5 м.кв.) – прадукцыя птушкафабрыкі (розныя віды яек),  маецца насценная экспазіцыя: стэнд “Будова яйка”,  у чацвертым пакоі (S 42 м.кв.)  прадстаўлена прамысловае абсталяванне , прыклад утрымання цыплянят і перапёлак на фабрыцы, маецца насценная экспазіцыя: рамкі  з фотаздымкамі розных відаў кур і плакат: “Умовы утрымання цыплянят на фабрыцы”

На базе музея працуе адна група экскурсаводаў, у яе ўваходзяць вучні 7, 8, 9 класаў і Савет музея.

Праграма дзейнасці школьнага экалагічнага  музея установы адукацыі

" Краснадворскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –

сярэдняя школа ":

Абгрунтаванне праграммы: Вывучэнне  птушак Беларусі  неабходна  для  выхавання экалагічнай свядомасці школьнікаў. Элементарныя веды аб разнастайнасці птушак пачынаюцца яшчэ з дзяцінства, ў школе  пачынаючы з вучняў пачатковых класаў закладваюцца маральныя якасці асобы, таму пачынаць выхоўваць любоў да прыроды і яе кампанентаў неабходна з дзяцінства. Праз усю сістэму навучальна-выхаваўчага працэсу фарміруецца чалавек, які ведае, што прырода – гэта вялікае багацце, якое патрэбна цаніць і аберагаць. Вучні ўжо ведаюць болей падрабязна пра некаторых прадстаўнікоў прыроды, у тым ліку і пра птушак. Так як замацаваць веды пра іх ён можа ў школьным музеі. У старэйшых класах дзеці ўжо пачынаюць задумвацца аб выбары прафесіі, музей “Прамысловая птушкагадоўля” дапамагае некаторым вызначыцца з выбарам, так як у музеі легка правесці профарыентацыйную працу.Чым глыбей будуць пазнавальныя веды ў навучэнцаў аб разнастайнасці і асаблівасцях птушак, аб працы на птушкафабрыцы, тым большую карысць яны прынясуць у фарміраванні маральнага пачуцця:цікавасці і глыбокай павагі да прыроды і працы іншых людзей. Праз ўдзел у экалагічных акцыях і мерапрыемствах ,знаёмства з  птушкамі нашай мясцовасці,праз сустрэчы з цікавымі людзьмі розных пакаленняў якія працавалі ці працуюць  на птушкафабрыцы ідзе судакрананне да маральных ідэалаў і каштоўнасцей.

МЭТЫ I ЗАДАЧЫ:

-        фарміраванне ў школьнікаў этычных норм культуры паводзін;

-        садзейнічаць выхаванню экалагічнай  свядомасці навучэнцаў, патрыятызму, беражлівым адносінам да прыроды і працы іншых людзей;

-        правядзенне экалагічна-асветніцкай і профарыентацыйнай  работы сярод навучэнцаў;

-        паглыбленне ведаў па экалогіі свайго краю.

ЗМЕСТ I ФОРМА РАБОТЫ:

-        садзейнічае ў выкарыстанні экспазіцыі музея ў вучэбна-выхаваўчым працэсе;

-        праводзіць экскурсіі і лекцыі для навучэнцаў;

-        праводзіць падрыхтоўку экскурсаводаў;

-        папаўняе экспанаты музея;

-        забяспечвае захаванне экспанатаў;

-        праводзіць сустрэчы з арнетолагамі і працаўнікамі птушкафабрыкі;

-        прымае ўдзел ў экскурсіях на птушкафабрыку;

-        праводзіць збор новых звестак аб птушках, чучалы якіх есць у муўеі;

Партнёры: птушкафабрыка,вучні школы,настаўнікі.

Прэзентацыя музея

СТВ передача о музее

О нас пишут

Ещё в этом разделе