Характарыстыка музея
Назва музея: " ПТУШКІ БЕЛАРУСІ І ПРАМЫСЛОВАЯ ПТУШКАГАДОЎЛЯ”
Назва навучальнай установы,у якой дзейнічае музей:
Дзяржаўная установа адукацыі "Краснадворскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа"
Паштовы адрас: 223732,аграгарадок Краснадворцы вул. Садовая 39А, Салігорскі раён, Мінская вобласць
Тэлефон: 27-75-49
Дата адкрыцця музея: 08.04.2016 г.
Кіраўнік музея: Сацкевіч Л.В., Васюхневіч М.А.
Характарыстыка тэхнічнага стану музея
8 красавіка 2016 года ў Краснадворскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячым садзе-сяэдняй школе быў адкрыты экалагічны музей (загад дырэктара школы ад 08.04.2016 года № 43). Музей прадстаўлены 2 асобнымі памяшканнямі, якія размешчаны ў розных збудаваннях, агульная іх плошча 179,2 кв. метры.
Пакой музея “Птушкі Беларусі” змешчаны ў будынку школы ў асобным памяшканні, на першым паверсе, плошчай 55,2 кв. метраў. Пад памяшканне музея адведзены адзін пакой добра асвечаны і праветрываемы.
Частка музея “Прамысловая птушкагадоўля” змешчана ў будынку дзіцячага сада ў асобным памяшканні, на першым паверсе, плошчай 124 кв. метры. Пад памяшканне музея адведзена 4 экспазіцыйныя пакоі добра асвечаныя і праветрываемыя.
Дакументацыя школьнага музея: пашпарт музея, кніга паступлення асноўнага фонда, кніга уліку экскурсій, папка планаў работы , сшытак «Водгукаў і прапаноў»
Агульны фонд музея налічвае 142 экспанаты асноўнага і 75 дадатковага фонда . Рэчы, якія прадстаўлены тут, маюць вялікую каштоўнасць: чучалы птушак і жывел.
Пералік раздзелау экспазіцыі з кароткім апісаннем
Сярод экспанатаў часткі музея “Птушкі Беларусі” шырока прадстаўлены чучалы птушак, экспазіцыі пабудаваны па прынцыпу блізкасці сямействаў птушак і ў залежнасці ад асяроддзя іх пражывання, тут налічваецца 81 экспанат. У другой частцы музея “ Прамысловая птушкагадоўля” прадстаўлены чатыры экспазіцыіі, кожная ў асобным пакоі. У першым пакоі (S 15 м.кв.) маецца насценная экспазіцыя з дыпломаў, узнагарод і фотакартк птушкафабрыкі; у другім пакоі (S54,5 м.кв.) – прадстаўлены віды адамашненых птушак, цэнтральнае месца займае чучала страуса, есць насценная кампазіцыя з малюнкам самкі страуса, таксама для прыдання экспазіцыі яскравасці, тут маецца экспанат у выглядзе жанчыны, я кая корміць кур, трэці пакой (S 12,5 м.кв.) – прадукцыя птушкафабрыкі (розныя віды яек), маецца насценная экспазіцыя: стэнд “Будова яйка”, у чацвертым пакоі (S 42 м.кв.) прадстаўлена прамысловае абсталяванне , прыклад утрымання цыплянят і перапёлак на фабрыцы, маецца насценная экспазіцыя: рамкі з фотаздымкамі розных відаў кур і плакат: “Умовы утрымання цыплянят на фабрыцы”
На базе музея працуе адна група экскурсаводаў, у яе ўваходзяць вучні 7, 8, 9 класаў і Савет музея.
Праграма дзейнасці школьнага экалагічнага музея установы адукацыі
" Краснадворскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –
сярэдняя школа ":
Абгрунтаванне праграммы: Вывучэнне птушак Беларусі неабходна для выхавання экалагічнай свядомасці школьнікаў. Элементарныя веды аб разнастайнасці птушак пачынаюцца яшчэ з дзяцінства, ў школе пачынаючы з вучняў пачатковых класаў закладваюцца маральныя якасці асобы, таму пачынаць выхоўваць любоў да прыроды і яе кампанентаў неабходна з дзяцінства. Праз усю сістэму навучальна-выхаваўчага працэсу фарміруецца чалавек, які ведае, што прырода – гэта вялікае багацце, якое патрэбна цаніць і аберагаць. Вучні ўжо ведаюць болей падрабязна пра некаторых прадстаўнікоў прыроды, у тым ліку і пра птушак. Так як замацаваць веды пра іх ён можа ў школьным музеі. У старэйшых класах дзеці ўжо пачынаюць задумвацца аб выбары прафесіі, музей “Прамысловая птушкагадоўля” дапамагае некаторым вызначыцца з выбарам, так як у музеі легка правесці профарыентацыйную працу.Чым глыбей будуць пазнавальныя веды ў навучэнцаў аб разнастайнасці і асаблівасцях птушак, аб працы на птушкафабрыцы, тым большую карысць яны прынясуць у фарміраванні маральнага пачуцця:цікавасці і глыбокай павагі да прыроды і працы іншых людзей. Праз ўдзел у экалагічных акцыях і мерапрыемствах ,знаёмства з птушкамі нашай мясцовасці,праз сустрэчы з цікавымі людзьмі розных пакаленняў якія працавалі ці працуюць на птушкафабрыцы ідзе судакрананне да маральных ідэалаў і каштоўнасцей.
МЭТЫ I ЗАДАЧЫ:
- фарміраванне ў школьнікаў этычных норм культуры паводзін;
- садзейнічаць выхаванню экалагічнай свядомасці навучэнцаў, патрыятызму, беражлівым адносінам да прыроды і працы іншых людзей;
- правядзенне экалагічна-асветніцкай і профарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў;
- паглыбленне ведаў па экалогіі свайго краю.
ЗМЕСТ I ФОРМА РАБОТЫ:
- садзейнічае ў выкарыстанні экспазіцыі музея ў вучэбна-выхаваўчым працэсе;
- праводзіць экскурсіі і лекцыі для навучэнцаў;
- праводзіць падрыхтоўку экскурсаводаў;
- папаўняе экспанаты музея;
- забяспечвае захаванне экспанатаў;
- праводзіць сустрэчы з арнетолагамі і працаўнікамі птушкафабрыкі;
- прымае ўдзел ў экскурсіях на птушкафабрыку;
- праводзіць збор новых звестак аб птушках, чучалы якіх есць у муўеі;
Партнёры: птушкафабрыка,вучні школы,настаўнікі.